Перайсці да зместу

Міхаіл Міхайлавіч Пяткевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Міхайлавіч Пяткевіч
Дата нараджэння 2 жніўня 1934(1934-08-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лістапада 1999(1999-11-28) (65 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера судовая медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1975)
Навуковае званне
Альма-матар

Міхаіл Міхайлавіч Пятке́віч[1] (2 жніўня 1934 — 28 лістапада 1999) — вучоны ў галіне судовай медыцыны, доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1977).

Нарадзіўся ў вёсцы Юзафова (Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). У 1960 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім і з 1970 года займаў пасаду прарэктара. З 1977 года ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце. Займаў пасаду загадчыка кафедры, у 1985—1996 гадах — дэкан педыятрычнага факультэта.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы М. М. Пяткевіча звязаныя з вызначэннем ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў, спосабамі выяўлення відавой прыналежнасці біялагічных тканак, пытаннямі ідэнтыфікацыі асобы.

Сярод апублікаванага:

  • К методике идентификации личности по черепу методом фотосовмещения. (разам з М. У. Лісаковічам і Л. А. Яфімавым) // Судебно-медицинская экспертиза, 1984, № 4.
  • Судовая медыцына: Падручнік для студэнтаў мед. ВНУ / В. М. Крукаў, Л. М. Бедрын, М. М. Пяткевіч і інш. — Мн.: Універсітэцкае, 1997. — 496 с.
  • Арганізацыйна-працэсуальныя палажэнні судовай медыцыны: вучэбна-метадычны дапаможнік да практычных заняткаў па судовай медыцыне / Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Кафедра судовай медыцыны з курсам савецкага права. — Гродна: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, 1991

Зноскі